10 июня 2026, 11:29
RU BE EN
logo

Чериковский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

Адрес: 213533, г.Чериков, ул. Болдина, 31
Приемная: 8 (02243) 7-92-86
E-mail: rik@cherikov.gov.by
Режим работы: пн-пт. 8.00-13.00, 14.00-17.00
Вторник, 09 июня 2026 10:44

13-ы міжрэгіянальны свята-конкурс «Зялёныя Святкі» ў Чавусах

13-ы міжрэгіянальны свята-конкурс «Зялёныя Святкі» ў Чавусах

Сонца, зелень, песні і сапраўдны народны душэўны настрой - так прайшоў 13-ы міжрэгіянальны свята-конкурс «Зялёныя Святкі» ў Чавусах.

Тут сустрэліся творчыя калектывы, майстры, спевакі і проста неабыякавыя людзі, каб разам захаваць тое, што робіць нас беларусамі фальклор, традыцыі, гасціннасць.

Што было на свяце:

- Аўтэнтычныя спевы так, як іх спявалі продкі.

- Традыцыйныя пачастункі з духмянымі пірагамі і зялёнай сімволікай.

- Шчырыя ўсмешкі, хараводы і атмасфера сапраўднага лета.

Ансамбль "Вдохновение" з раённага Дома культуры заняў 3 месца ў намінацыі "Аутентичные спевы", а народны ансамбль "Родныя напевы" з Сакалоўскага клуба атрымаў 3 месца за лепшы традыцыйны пачастунок і 2 месца ў "Аутентичных спевах". 

Дзякуй усім удзельнікам, гасцям і арганізатарам за гэты яркі дзень! «Зялёныя Святкі» жывуць - і гэта не можа не цешыць.



Разработка и сопровождение
Государственное предприятие «МОЦИС», г.Могилев

Статистика посещений сайта

© 2019-2026
Чериковский районный исполнительный комитет
Официальный сайт